У Звароце Аляксандра Мілінкевіча да начальніка Жодзінскага ГАУС Андрэя Чынкіна гаворыцца, што на працягу некалькіх гадоў у Беларусі група грамадскага кантролю ажыццяўляе маніторынг палітычных рэпрэсіяў, асабліва сочыць за нічым не абгрунтаванымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў і палітычна матываванымі судовымі прысудамі. Таксама группа ажыцяўляе маніторынг умоваў утрымання грамадзянскіх актывістаў у турмах.
«Зараз у Вашай установе ўтрымліваецца шмат удзельнікаў грамадзянскіх актывістаў. Нам паступае інфармацыя аб немагчымасці передаць перадачы (ваду і цёплыя рэчы) для гэтых людзей. У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі ад 8 жніўня 2007 № 194 „Аб зацвярджэнні Правілаў унутранага распарадку спецыяльных органаў унутраных справаў, што выконваюць адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту“ п. 34. вызначае, што адміністрацыйна арыштаваным дазваляецца атрымліваць пасылкі, перадачы і бандэролі, якія ўтрымліваюць прадметы першай неабходнасці, вопратку і абутак па сезону», — піша Аляксандр Мілінкевіч.
Лідэр Руху «За Свабоду» заклікаў начальніка Жодзінскага ГАУС і яго падначаленых не парушаць правы грамадзянаў, якія ўтрымліваюцца ў Жодзінскім цэнтры ізаляцыі праварушальнікаў, ставіцца да іх гумана і з павагай, выконваць нормы дзейнага беларускага заканадаўства.
У дадатак да заявы прыкладзеныя вытрымкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Артыкул 59), Закона пра міліцыю ад 26.02.1991 года (артыкул 6) і загада № 7 МУС «Пра ўдзел супрацоўнікаў ОВД у выхаваўча-прафілактычнай працы з насельніцтвам» ад 3.01.2007 года.
