Новости Новости Движения

Дапамагчы пакараным за вулічныя пратэсты можа кожны

Дапамагчы пакараным за вулічныя пратэсты можа кожны

4696 просмотров Минск
Старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей распавядае, што робіцца, каб падтрымаць арыштаваных па палітычных матывах 19 і 20 снежня людзей.

— Мы маем з 2006 года сумны досвед таго, што трэба рабіць у дадзенай сітуацыі. На наступны дзень было арганізавана дзяжурства на судах. Актыўныя бацькі, прадстаўнікі ініцыятывы па стварэнні арганізацыі беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне», арганізацыі «Альтэрнатыва», проста неабыякавыя людзі дапамаглі нам высветліць імёны затрыманых, тэрміны арыштаў і месца адбывання пакарання.

— Дзе можна азнаёміцца са спісамі арыштаваных?

— Спісы можна пабачыць на сайтах www.spring96.org, www.nn.by, www.belradio.fm. Мы зараз фармуем вялікі агульны спіс. Каля Акрэсціна (ІЧУ г. Мінска. Зав.Акрэсціна 36а) вывешаны спіс затрыманых. Ні на Скарыны (ІЧУ Мінскага раёна. Вул. Скарыны, 20), ні ў Жодзіна (вул. Сухаградская, 3) пакуль спісаў не вывешана. З Горадні, куды па нашых звестках таксама адвезлі частку арыштаваных, таксама пакуль інфармацыі не маем.

— Вы былі гатовыя да такой хвалі рэпрэсій?

— Сваю праваабарончую дзейнасць мы ўзгадняем з БАЖам, ПЦ «Вясна», «Прававой ініцыятывай». Своеасаблівая рада пачала працаваць задоўга да 19 снежня. Арышты для нас былі, нажаль, чаканыя. Механізмы падтрымкі аштрафаваных, пытанні з юрыдычнай падтрымкай былі вырашаны загадзя. Зараз нам вельмі дапамагае Партыя БНФ, БХД. Мы з актывістамі гэтых арганізацый працуем супольна.

— Зразумела, што падтрымка не будзе лішняй і зараз. Якую дапамогу могуць аказаць грамадзяне?

— Зараз нам сапраўды патрэбна дапамога і падтрымка простых людзей. У першую чаргу нам вельмі патрэбныя валанцёры, якія проста могуць перадаць ужо скамплектаваную перадачу, бо ад аднаго чалавека прымаецца толькі адна перадача. Будзем удзячны таксама за дапамогу ў камплектаванні перадачаў. Не будзе лішняй і дапамога транспартам. Мы асабліва хвалюемся пра інагародніх. Ім зараз складанней за ўсіх.

— Як з Вамі можна звязацца, каб далучыцца да Вашай дзейнасці?

— Ахвотныя дапамагчы цёплымі рэчамі, гігіенічнымі сродкамі, а таксама сваякі і сябры затрыманых, якія шукаюць пра іх інфармацыю, могуць звяртацца да нас па тэлефонах 2808863 (гарадскі), 9179626 (Вэлкам), 8751542 (МТС).

— Якія рэчы можна перадаваць затрыманым за адміністрацыйныя парушэнні?

— Па нашых дадзеных, можна перадаваць Зубную пасту, шчотку, вадкае мыла, туалетную паперу (2 рулона), вільготныя, а таксама гігіенічныя салфеткі, шкарпэткі, дзіцячы крэм, цёплае адзенне, цыгарэты, запалкі (не запальнічку), алоўкі, асадку, кнігі, сшыткі, газеты. З ежы дазваляецца перадаваць ёгурты, сокі, воду.

Паводле апошніх звестак, падчас акцый пратэсту супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах было затрымана больш за 600 чалавек. Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках праходзіць 18 чалавек.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости