Новости Новости Движения

Баранавіцкія актывісты патрабуюць вызваліць затрыманых 19 снежня

Баранавіцкія актывісты патрабуюць вызваліць затрыманых 19 снежня

4684 просмотра Барановичи
Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый накіравалі адозву на імя Генеральнага пракурора.

Мясцовыя грамадскія і палітычныя актывісты накіравалі 21 снежня заяву на імя Генеральнага пракурора РБ. У ёй гаворыцца, што згодна з артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне маюць права на свабоду сходаў, мітынгаў і дэманстрацый. Баранавіцкія актывісты рашуча асуджаюць дзеяньні ўладаў па гвалтоўнаму разгону мірнай дэманстрацыі у Мінску 19 снежня 2010 года. Яны патрабуюць вызваліць з турмаў усіх кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь: Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Віталя Рымашэўскага, Алеся Міхалевіча і тэрмінова вызваліць іх давераных асабаў і усіх незаконна затрыманых на Плошчы 19 снежня 2010 года.

Грамадскія актывісты таксама настойваюць на справядлівым і аб’ектыўным расследаваньні дзеянняў праваахоўчых органаў, выяўленьні правакатараў, якія збівалі кандыдатаў у прэзыдэнты, удзельнікаў мірнай дэманстрацыі.

Заяву падпісалі:

  • Віктар Сырыца, сябра Руху «За Свабоду»;
  • Анжэла Камбалава, сябра АГП;
  • Вячаслаў Болбат кіраўнік БСДП (Г), кіраўнік мясцовага штаба Уладзіміра Някляева;
  • Сяргей Гоўша, праваабаронца;
  • Віктар Мязяк, давераная асоба Андрэя Саннікава;
  • Алесь Грыцавец, сябра Партыі БНФ.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости