ЗАЯВА
Мы, прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, лічым мірны пратэст грамадзян супраць грубых фальшаванняў вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь іх неад’емным Канстытуцыйным правам, а неадэкватнае выкарыстанне уладамі грубай сілы супраць мірных дэманстрантаў злачынствам.
Ніякія правакацыі ў выглядзе разбітых дзвярэй не могуць апраўдаць жорсткае збіццё і арышты тысяч людзей.
Мы выказваем салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Алесем Міхалевічам, Уладзімірам Някляевым, Віталем Рымашэўскім, Андрэем Саннікавым, Мікалаем Статкевічам і патрабуем іх неадкладнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх удзельнікаў мірнай маніфестацыі.
Мы настойваем на бесстароннім і аб’ектыўным расследаванні ўсіх абставінаў, выяўленні і прыцягненні да адказнасці асобаў, якія спланавалі і ажыццявілі шырокамаштабныя рэпрэсіі 19 снежня, і патрабуем пакарання службовых асобаў, якія дапусцілі несаразмернае ўжыванне сілы ў адносінах да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

