Махінацыя з падлікам галасоў адбылася на 48-м участку Савецкага раёна Мінска. На відэа, якое зрабілі назіральнікі, чуваць, што сябры камісіі абмяркоўваюць, каму перадаваць бюлетэні, у якіх ёсць пазнакі на карысць кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алеся Міхалевіча. Аднак, паводле выніковага пратаколу, за Міхалевіча не прагаласаваў ніводны выбаршчык.
Добра чуваць, што сябра камісіі пытаецца, дзе бюлетэні за Міхалевіча. «У мяне, у мяне», — кажа яе калега.