- Ганна, якія ў Вас чаканні ад акцыі?
- З дапамогай нашых таленавітых творцаў узмацніць хвалю салідарнасці з палітвязнямі, развеяць тую апатыю, якая апануе ў нашым грамадстве пасля 19 снежня 2012 года і канешне яднанне ўсіх неабыякавых людзей супраць гвалту і беззаконня ўлады. Каб больш Марафону надавала ўвагі СМІ, то было б лепш.
- Вашыя ўражанні ад "Марафона салідарнасці" на сённяшні дзень?
- Самыя найлепшыя адносна нашых удзельнікаў і сябраў групы "За Волю". Але ж, канешне, хацелася б, каб акцыя была больш шматлюднай, каб СМІ давалі інфармацыю ўвесь час, бо людзі абураюцца, што яе нідзе няма, што нельга даведацца. Нам будзе вельмі прыемна, калі нашыя штовечаровыя сустрэчы наведаюць вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы.
У той жа час Ганна вельмі ўдзячная за памяшканне, прадстаўленае Партыяй БНФ, а таксама Руху "За Свабоду" за інфармацыйную падтрымку.
Нагадаем, творчыя сустрэчы ў межах марафону салідарнасці ладзяцца штодня ад 18 да 20 гадзін па адрасе Чарнышэўскага, 3. Вядомыя музыкі і дзеячы культуры выступаюць у падтрымку беларускіх патрыётаў, кінутых за краты за свае перакананні. У панядзелак гучалі песні і вершы ў выкананні актывіста Руху "За Свабоду", барда Змітра Бартосіка і паэта Славаміра Адамовіча. У аўторак выступілі Зміцер Вайцюшкевіч і Алесь Пушкін.
Уваход на імпрэзу вольны. Наведнікі могуць зрабіць ахвяраванне на дапамогу сем’ям палітзняволеных.
