Новости Новости Движения

Міжнародным назіральнікам не дазволілі назіраць за падлікам галасоў

Міжнародным назіральнікам не дазволілі назіраць за падлікам галасоў

4121 просмотр Городок
Пра выпадак на Гагарынскім выбарчым участку № 5 Гарадка паведаміў актывіст Руху «За Свабоду».

Паводле актывіста Руху Леаніда Гаравога, на участку № 5 была завышана колькасць выбаршчыкаў пры галасаванні на даму і пры галасаванні на выбарчым участку ў асноўны дзень выбараў.

Старшыня камісіі сп. Грыбанаў не агалошваў вынікі галасавання па скрынях, займаўся самаўпраўствам. Камісія не прымала рашэнняў па скаргах назіральніка ад Руху «За Свабоду».

Па звестках назіральніка, падлік галасоў фактычна не праводзіўся. Старшыня камісіі не дазволіў назіральнікам ад АБСЕ і ад СНД назіраць працэдуру падліку галасоў, забараніўшы падыйсці да сталоў з бюлетэнямі.

Леанід Гаравы плануе падаваць на дзеянні камісіі заявы ў ЦВК, пракуратуру і суд.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости