Новости Новости Движения

Актывісты Руху «За Свабоду» пачалі назіранне на 600 выбарчых участках

Актывісты Руху «За Свабоду» пачалі назіранне на 600 выбарчых участках

3858 просмотров
У штаб паступаюць першыя звесткі пра парушэнні ў асноўны дзень галасавання. Улада блакуе сім-карты мабільных аператараў.

Кампанія назірання Руху «За Свабоду» накіраваная на фіксаванне парушэнняў у асноўны дзень галасавання і ацэнку вынікаў выбараў. Большасць назіральнікаў ад Руху распачалі працу на участках менавіта 19 снежня. Такім чынам, асноўныя задачы, які пастаўлены перад назіральнікамі кампаніі Руху «За Свабоду»: выяўленне парушэння заканадаўства, папярэджанне камісіі пра недапушчэнне парушэнняў, дакументаванне парушэнняў, атрыманне вынікаў галасавання ў асноўны дзень выбараў, 19 снежня.

Ужо пачалі паступаць першыя паведамленні пра парушэнні падчас галасавання ў асноўны дзень выбараў. Яны, збольшага, тычацца галасавання па месцу знаходжання выбаршчыкаў (сябры камісіяў бяруць большую колькасць бюлетэняў, чым паступіла заявак выбарцаў, адмаўляюцца ад суправаджэння назіральнікаў і не даюць ім інфармацыі аб дамах, якія плануюць наведаць). На некаторых участках назіральнікам забараняюць весці альтэрнатыўны падлік і карыстанне мабільнай сувяззю.

Нагадаем, вынікі выбараў, а таксама звесткі пра парушэнні аператыўна ў рэжыме on-line размяшчаюцца на сайце http://mff.by. Прыём СМС-паведамленняў на нумары мабільных тэлефонаў аператараў Velcom i Life, якія выкарыстоўваюцца кампаніяй Руху «За Свабоду», заблакаваны ад учорашняга вечара. Паводле намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, гэта ўскладніць працэс збору звестак пра парушэнні, падвядзення вынікаў выбараў, але не спыніць яго, бо будуць задзейнічаны альтэрнатыўныя формы збору інфармацыі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости