«Служба „Адно вакно“ адмовілася прымаць заявы ад груп грамадзян і пратаколы ад партый і грамадскай арганізацыі на вылучэнне нашых людзей ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Ўручскай выбарчай акругі. Адсылалі нас у Акруговую камісію, хаця, паводле закону, гэтым павінны займацца выканаўчыя ўлады. Давялося разруліваць праблему самому, тэлефанаваць у ЦВК. Пад ціскам начальства служба „Адно вакно“ урэшце прыняла дакументы», — распавёў пра сітуацыю Юрась Меляшкевіч.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы здзіўлены, што напрыканцы тэрмінаў прыёму дакументаў раённая адміністрацыя яшчэ не наладзіла гэтую працу, што вядзе да ўзнікнення падобных непаразуменняў.
