Новости Новости Движения

Ярмошына вышэй за Канстытуцыю?

Ярмошына вышэй за Канстытуцыю?

4148 просмотров Брест
Старшыня ЦВК лічыць, што друкаванне абвесткі ў газеце з прапановай паведамляць пра парушэнні падчас галасавання супярэчыць Выбарчаму кодэксу.

Пра гэта кіраўніца Цэнтрвыбаркама паведаміла ў газету «Вечерний Брест», рэдакцыя якой звярнулася ў ЦВК па тлумачэнні.

На думку, Лідзіі Ярмошынай, у выпадку выяўлення парушэнняў Выбарчага кодэксу грамадзяне мусяць звяртацца ў выбарчыя камісіі альбо пракуратуру. Збіранне звестак пра парушэнні ад грамадзян ў абавязкі назіральнікаў, маўляў, не уваходзіць.

Каардынатар Руху «За Сабоду» Дзяніс Турчэняк лічыць, што адмова газеты «Заря» друкаваць ягоны рэкламны модуль з прапановай да выбаршчыкаў паведамляць назіральнікам інфармацыю пра выпадкі парушэнняў і фальсіфікацый на выбарчых участках неправамерна. Яна супярэчыць артыкулу 34 Канстытуцыі («права на распаўсюд інфармацыі») і ставіць пад сумнеў адкрытасць і празрыстасць выбарчага працэсу. Да таго ж, адмова газеты «Вечерний Брест» ў размяшчэнні рэкламы супярэчыць артыкулу 396 Грамадзянскага кодэкса. Адмова камерцыйнай арганізацыі ад заключэння публічнай дамовы пры наяўнасці магчымасці прадаставіць спажыўцу адпаведныя тавары (работы, паслугі) не дапускаецца.

На гэтай падставе каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў заяву ў суд Маскоўскага раёна Брэста на грамадска-палітычную газету «Заря», каб прымусіць яе скласці дамову на друк рэкламнай абвесткі.

Таксама матэрыял па тэме тут

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости