Аляксандр Мілінкевіч выказаў меркаванне, што на мінулых прэзідэнцкіх выбарах ва ўмовах самаізаляцыі для беларускага кіраўніка галоўным было атрымаць легітымнасць у вачах свайго электарата. Сёння падчас дыялогу з ЕЗ і канфліктаў з Расіяй яму патрэбна легітымнасць на Захадзе. У адрозненні ад 2006 года, кампанія працягваецца амаль без рэпрэсій, зарэгістраваны ўсе незалежныя кандыдаты, праходзяць тэледэбаты, адбываецца «свята дэмакратыі». Аднак, сутнасць выбараў застаецца папярэдняй: улада цалкам кантралюе выбарчы працэс, перш за ўсё падлік галасоў. Таму гэтыя беларускія выбары хутчэй за ўсё будуць ацэнены як маючыя пэўны прагрэс, але ў значнай ступені не адпавядаючыя крытэрам АБСЕ.
Лідэр Руху адзначыў, што дыялог з ЕЗ, распачаты тры гады таму, даў пэўныя пазітыўныя вынікі: рост праеўрапейскіх настрояў (за інтэграцыю з аб’яднанай Еўропай болей за 40%, за інтэграцыю з Расіяй на 10% меней, вярнуцца ў Савецкі Саюз хоча толькі 10% (ва Украіне і Расіі ў
Аляксандр Мілінкевіч выказаў думку, што Беларусь напярэдадні значных пераменаў, наступствы якіх могуць вызначыць геапалітычны выбар краіны і лёс дэмакратыі. Па-ранейшаму пад пагрозай эканамічны суверэнітэт краіны. Абвастрыліся адносіны Крамля з Лукашэнкам, бо ён разбурае знешнепалітычную дактрыну Масквы. Беларускі кіраўнік перастаў быць для Расіі перспектыўным стратэгічным партнёрам. Яна б хацела, каб замест яго да ўлады прыйшоў палітык, які б пакінуў Беларусь у сферы яе дамінуючага ўплыву. Апошнім годам Расія стала асноўным донарам беларускай грамадзянскай супольнасці і ініцыятарам фармавання прарасейскай апазіцыі. Ствараецца база для кантралюемых пераменаў пад маніпулятыўным прыкрыццём падтрымкі дэмакратыі.
Лідэр Руху «За Свабоду» падкрэсліў, што сёння для захавання незалежнасці Беларусі і яе паступовай дэмакратызацыі Еўразвязу неабходна працягваць крытычны і абумоўлены дыялог з Беларуссю. Вельмі важна мець дарожную мапу супрацоўніцтва, або як мінімум канкрэтны план пакрокавага збліжэння і паступовай інтэграцыі з ЕЗ. Трэба дамагацца ад уладаў рэальнага прагрэсу ў парламенцкай кампаніі, якая мае адбыцца праз паўтары гады. Адначасова новы парадак дня перамоваў ЕЗ—Беларусь не павінен быць прывязаны выключна да выбараў, а ўтрымліваць канкрэтныя ўмовы дзейнасці медыяў, НДА і партый, і таксама ўмовы прадстаўлення замежнай дапамогі.
