Новости Новости Движения

Рух «За Свабоду» ахапіў назіраннем больш за 600 выбарчых участкаў

Рух «За Свабоду» ахапіў назіраннем больш за 600 выбарчых участкаў

4173 просмотра
Звесткі пра вынікі галасавання будуць аператыўна размяшчацца пасля закрыцця выбарчых участкаў 19 снежня на сайце www.mff.by.

Кампанію Руху «За Свабоду» па назіранню за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прэзентаваў яе каардынатар, намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Спрыянне правядзенню сумленных, справядлівых, дэмакратычных выбараў цалкам адпавядае статутным задачам Руху «За Свабоду». Вылучэнне ад Руху стала магчымым, дзякуючы пэўным пэўным зменам у выбарчым заканадаўстве. Пастанова № 49 ЦВК дазволіла грамадскім арганізацыям нацыянальнага ўзроўню незалежна ад наяўнасці рэгіянальных структураў, стварэнне якіх улады ўвесь час блакуюць, вылучаць назіральнікаў у выбарчыя камісіі.

Спіс назіральнікаў ад Руху «За Свабоду» колькасцю 634 чалавек быў зацверджаны 8 снежня на паседжанні Рады арганізацыі. Частка назіральнікаў ад Руху «За Свабоду» таксама будзе вылучана шляхам збору подпісаў грамадзянаў, таму, паводле намесніка старшыні Руху «За Свабоду», канчатковая колькасць назіральнікаў ад арганізацыі можа павялічыцца.

Паводле заканадаўства, ад арганізацыі можна вылучаць па аднаму прадстаўніку на ўчастак. Такім чынам, назіраннем ад Руху «За Свабоду» ахоплены не меней 634 выбарчых участкаў, у тым ліку дзевяць з іх размешчаны за мяжой (Берлін, Бон, Варшава, Масква, Будапешт, Прага, Вільня Рым, Вашынгтон).

На думку Юрася Губарэвіча, у сувязі з забаронай прысутнічаць назіральнікам уначы ў памяшканнях, дзе знаходзяцца скрыні з бюлетэнямі, значэнне назірання падчас датэрміновага галасавання зменшана. Рух «За Свабоду» вырашыў сканцэнтравацца непасрэдна на асноўным дні галасавання. Гэта дапаможа выявіць фальсіфікацыі ў гэты дзень, а таксама ацаніць вынікі выбараў.

Такім чынам, асноўныя задачы, які пастаўлены перад назіральнікамі кампаніі Руху «За Свабоду» такія:

  • Выяўленне парушэння заканадаўства
  • Папярэджанне камісіі пра недапушчэнне парушэнняў
  • Дакументаванне парушэнняў
  • Атрыманне вынікаў галасавання ў асноўны дзень выбараў, 19 снежня.

Вынікі галасавання пасля закрыцця выбарчых участкаў будуць аператыўна перадавацца ў офіс арганізацыі і размяшчацца на сайце www.mff.by. Пры параўнанні вынікаў галасавання ў асноўны дзень і агульных вынікаў галасавання можна будзе меркаваць пра ўзровень фальсіфікацый. Па выніках выбараў будзе праведзена прэсавая канферэнцыя, дзе будзе дадзена заключная ацэнка выбараў у Беларусі.

Кампанія Руху «За Свабоду» актыўна супрацоўнічае з іншымі ініцыятывамі па назіранні, у прыватнасці з кампаніяй «За справядлівыя выбары». Так, каля 100 назіральнікаў кампаніі Руху «За Свабоду» паралельна ўдзельнічаюць у назіранні, якое каардынуюць намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Карнеенка і старшыня Партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін. На думку Юрася Губарэвіча, асобныя кампаніі па назіранню дазволяць ахапіць большую колькасць выбарчых участкаў і атрымаць больш узважаную і аб’ектыўную інфармацыю.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости