Новости Новости Беларуси

Актывісты ўсталявалі знак у гонар 350-годдзя Палонкаўскай бітвы

Актывісты ўсталявалі знак у гонар 350-годдзя Палонкаўскай бітвы

4673 просмотра Барановичи
Металічная шыльда з тэкстам замацавана на валуне ля вёскі Палонка Баранавіцкага раёна 20 лістапада.

Баранавіцкія сябры Руху «За Свабоду» разам з прадстаўнікамі партыі БНФ «Адраджэньне», БСДГ усталявалі памятны знак у гонар слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнейцкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага ў 1660 годзе блізу в. Палонка.

Шыльда зроблена за сродкі, сабраныя мясцовымі грамадскімі актывістамі. Усталяванне памятнага знаку абышлося не без прыгод. Спачатку прыбегла цяперашняя старшыня Палонкаўскага сельсавета Ніна Кісель, якая падняла страшэнны лямант і выклікала міліцыю, бо ўсталяванне памятнага знаку, на яе думку, было арганізавана без дазволу мясцовай улады. Актывіст Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца і краязнаўца Міхась Бернат патлумачылі маёру Вячаславу Таўкачову, што гэта не ўсталяванне новага знаку, а аднаўленне старой шыльды, дазвол на якую даў Палонкаўскі сельсавет яшчэ ў 1994 годзе. Міліцыя, паводзіла сябе вельмі прыстойна, карэктна і ўзважана выслухоўвала абодва бакі. Урэшце, адноўлены памятны знак застаўся на гераічным Палонкаўскім полі. Баранавіцкія грамадскія актывісты і Палонкаўскі сельсавет дамовіліся аб сумеснай працы па добраўпарадкаванню месца Палонкаўскай бітвы 1660 года.

Цікава, што гэта ўжо трэцяя шыльда, якая ўсталёўваецца каля в. Палонка. Яшчэ 16 гадоў таму назад 4 лістапада 1994 года тутака былі ўсталяваныя камень-валун і драўляная шыльда. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнейцкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага. У хуткім часе драўляная шыльда была знішчана мясцовымі вандаламі. Таму ў 2000 годзе баранавіцкія валанцёры аднавілі драўляную шыльду, калі адзначаліся 340-я ўгодкі Палонкаўскай бітвы. Але і адноўленая каляровыя шыльда была зламана невядомымі манкуртамі. Грамадскасць неаднаразова ўздымала пытанне аднаўлення металічнай шыльды на камні-валуне, асабліва напярэдадні 350-х угодкаў Палонкаўскай бітвы, якія адзначаліся ў 2010 годзе. Баранавіцкі райвыканкам, куды звярталіся прадстаўнікі грамадскасці, не знайшоў сродкаў для металічнай шыльды.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости