Новости Новости Движения

Лідэр Руху «За Свабоду» віншуе лаўрэата прэміі Ежы Гедройца

Лідэр Руху «За Свабоду» віншуе лаўрэата прэміі Ежы Гедройца

3813 просмотров
Аляксандр Мілінкевіч накіраваў свае віншаванні кіраўніцы незалежнага тэлебачання «Белсат» Агнэшцы Рамашэўскай-Гузы.

Шаноўная Пані Агнешка!

Ад імя Руху «За Свабоду» шчыра віншую Вас як грамадскага дзеяча, журналіста і кіраўніка першага незалежнага тэлеканалу Беларусі з атрыманнем прэміі імя Ежы Гедройца!

Гэта высокае прызнанне Вашага ўнёску ў справу збліжэння нашых краінаў, развіцця свабоды слова і ўмацавання дэмакратыі ў рэгіёне!

Зычу добрага здароўя, моцы, аптымізму і поспехаў у далейшай працы на карысць збліжэння і ўмацавання прыязных сувязяў паміж польскім і беларускім народамі.

З павагай, Аляксандр Мілінкевіч

Нагадаем, прэмія імя Ежы Гедройца — прэстыжная ўзнагарода газеты «Жэчпасполіта», заснаваная ў 2000 годзе, пасля смерці вядомага публіцыста і рэдактара літаратурнага часопіса «Культура» Ежы Гедройца. Ягонае выданне стала ў мінулым стагоддзі сапраўдным цэнтрам польскай палітычнай і грамадскай думкі. Штогод узнагародай адзначаюцца асобы, якія робяць значны ўнёсак у грамадскае, культурнае і палітычнае развіццё Польшчы, умацоўваюць яе пазіцыі ў Еўразвязе і развіваюць адносіны з краінамі-суседзямі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости