Усе гэтыя факты актывіст Руху «За Свабоду» Іван Крук падрабязна выклаў у сваёй чарговай заяве на імя старшыні ЦВК і шэрагу іншых зацікаўленых асобаў.
Актывіст Руху «За Свабоду» высветліў, што ў склад Астравецкай раённай выбарчай камісіі трапілі чатыры работніка райвыканкама (два з іх пад выглядам прадстаўнікоў праўладных грамадскіх аб’яднанняў), пяцёра чалавек, якія працуюць у дзяржустановах ды яшчэ трое кіраўнікоў раённага ўзроўню і адзін бухгалтар райспажыўсаюза. У склад камісіі не трпапіў ніводны прадстаўнік незалежных грамадскіх арганізацый альбо палітычных партый.
Іван Крук таксама звяртае ўвагу на ч.3 арт. 36 Выбарчага кодэксу, у адпаведнасці з якой паўнамоцтвы сябра камісіі могуць быць перапынены пры парушэнні ім патрабаванняў ВК альбо пры сістэматычным невыкананні абавязкаў сябра камісіі. На думку актывіста, цяперашні старшыня раённай камісіі сп. Зімніцкі ды некаторыя іншыя наноў прызначаныя сябры камісіі падчас сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы груба парушылі выбарчы кодэкс і не маюць права працаваць у камісіі.
Актывіст Руху просіць вывесці са складу Астравецкай раённай камісіі яго старшыню сп. Зімніцкага, за грубыя парушэнні ВК падчас выбараў у мясцовыя Саветы ў 2010 годзе, а таксамка прызначыць кіраўніком раённай камісіі спадарыню Віткоўскую, у падтрымку якой выказаліся трыццаць тры выбаршчыка Астравецкага раёна.
