Новости Новости Беларуси

Пачынае працу Мінскі Форум XIIІ

Пачынае працу Мінскі Форум XIIІ

3510 просмотров Минск
На міжнароднае мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі Руху «За Свабоду».

У чарговым Мінскім форуме, які традыцыйна праводзіцца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры і будзе доўжыцца да 5 лістапада, сярод іншых палітыкаў і экспертаў прымуць удзел старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і дарадца старшыні Алесь Лагвінец.

Тэма сёлетняга Форуму — «Беларусь і Еўрапейскі Звяз пасля крызісу: выклікі і шанцы ў галінах палітыкі, эканомікі і грамадства». Падчас трохдзённай працы Форуму запланавана правядзенне панельных дыскусіяў у працоўных групах па трох тэмах:

  • Знешняя палітыка: рэгіянальнае супрацоўніцтва — сітуацыя сёння і перспектывы;
  • Эканоміка: дыверсіфікацыя беларускай эканомікі ў межах еўрапейскай інтэграцыі;
  • Грамадства: адукацыя і літаратура.

Правядзенне Форума забяспечвае Нямецка-беларускае таварыства (DBG) сумесна з амбасадай Федэратыўнай Рэспублікі Германія і шэрагам арганізацый.

Міжнародная канферэнцыя Мінскі Форум заснаваная ў 1997 годзе і штогод праводзіцца для абмеркавання беларускай і нямецкай экспертнай супольнасцю актуальных праблемаў у палітычнай, эканамічнай і грамадскай сферах жыцця нашай краіны.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости