Новости Аналитика

Кансалідацыя без вызначэння адзінага

Кансалідацыя без вызначэння адзінага

4628 просмотров Минск
Такую канцэпцыю ўдзелу ў выбарчай кампаніі прапануе прэтэндэнт у прэзідэнты Алесь Міхалевіч у сваёй апошняй заяве.

Старшыня саюза «За мадэрнізацыю» сыходзіць з таго, што ніхто з заяўленых кандыдатаў не зможа набраць у першым туры больш за 50% галасоў. У той жа час, паводле палітыка, верагоднасць, што некалькі дэмакратычных кандыдатаў набяруць колькасць галасоў, неабходную для правядзення другога туру, існуе. І, такім чынам, шанс на перамогу дэмакратычнага кандыдата менавіта ў бягучай кампаніі (у другім туры), хоць вельмі невялікі, але ёсць.

«Некалькі кандыдатаў, якія дзейнічаюць разам, арыентавальныя на розныя пласты насельніцтва — маюць шанец сабраць у сукупнасці больш за палову галасоў. Выхад наймацнейшага ў другі тур аўтаматычна ўздыме яго на новую прыступку і можа змяніць настроі ў грамадстве. Мы занадта турбуемся пра 15-20% пратэстнага электарату і забываем як мінімум пра 35-40% тых, хто сумняецца, хто не гатовы галасаваць за любога прапанаванага апазыцыяй кандыдата. Важна расцягнуць гэтыя патэнцыйныя галасы на карысць дэмакратычных кандыдатаў, інакш асноўная іх маса зноў падтрымае дзейную ўладу па прынцыпе: „Больш няма за каго“», — тлумачыць сваю пазіцыю Алесь Міхалевіч.

Дзеля перамогі прыхільнікаў зменаў палітык прапануе некалькі рэчаў. Па-першае, усім дэмакратычным кандыдатам трэба кансалідавацца і адмовіцца ад крытыкі адзін аднаго. Па-другое, неабходна больш выразна выбудоўваць ўласныя пазіцыі, прапаноўваць праграму для розных сацыяльных групаў, то бок кандыдаты мусяць прадставіць альтэрнатыўныя варыянты пазітыўнага бачання развіцця краіны, а не спрабаваць перацягнуць на сябе выключна ўжо наяўных прыхільнікаў апазіцыі. Па-трэцяе, неабходна разам супрацьдзейнічаць магчымым скажэнняў вынікаў. Напрыклад, весці сумесную агітацыю супраць прымусовага датэрміновага галасавання.

Алесь Міхалевіч таксама лічыць што кандыдатам не варта адмаўляцца ад тэледэбатаў нават без удзелу дзейснага кіраўніка краіны. «Калі спланаваць дэбаты так, каб не пераходзіць у іх да ўзаемных нападаў, а дэманстраваць некалькі варыянтаў вырашэння існуючых праблем, мы зможам істотна павысіць паінфармаванасць грамадзян аб альтэрнатыўных кандыдатах», — упэўнены палітык.

Алесь Міхалевіч перакананы, што падобныя варыянты ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл будуць больш эфектыўнымі за далейшыя спробы вылучэння адзінага кандыдата. Грамадзяне змогуць выбіраць найбольш прымальны ім альтэрнатыўны падыход. Калі кандыдаты сапраўды будуць адпавядаць запытам розных груп выбаршчыкаў, то беларусы ўпершыню за доўгія гады атрымаюць рэальны шанец змены ўлады.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости