Мясцовыя жыхары, якія вельмі блізка ўспрынялі трагедыю, расказалі, што горад абураны і напалоханы бяздзеяннем і цынізмам уладаў. Пацярпелых, якія ўжо выпісаныя са шпіталёў, выклікаюць на допыты па следстве і прымушаюць даць падпіску пра неразгалошванне. Кіраўніцтва заводу не з’яўляецца на пахаваннях і жалобных мерапрыемствах. Грошы ад праведзенага
Галоўным для жыхароў гораду застаецца салідарнасць і ўвага да іх трагедыі. Пінчукам вельмі важна ў гэты час адчуваць падтрымку ўсёй краіны. Камітэт «Салідарнасьць» шукае кантакты з сем’ямі пацярпелых, арганізуе збор сродкаў на дапамогу, гатовы наведваць хворых у шпіталях, як толькі дазволяць лекары.
На адмыслова заведзены дабрачынны рахунак лідэр Руху «За Свабоду» зрабіў ахвяраванне.

Рэквізіты рахунку:
«Приорбанк», ЦБУ 506, г.Пінск
Код 153001749
УНН 200320085
р/с 3015520162218
