Новости Новости Движения

У Мінску датэрмінова прагаласаваў кожны чацвёрты выбаршчык

У Мінску датэрмінова прагаласаваў кожны чацвёрты выбаршчык

4388 просмотров Минск
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Мінску і кандыдат у дэпутаты Юрась Меляшкевіч мяркуе, што камісіям «зверху» дадзена ўстаноўка максімальна забяспечыць яўку выбарцаў падчас датэрміновага галасавання.

— У тых камісіях Слабадской выбарчай акругі, дзе намі праводзілася назіранне цягам апошняга тыдня, датэрмінова прагаласавала па 100-170 выбаршчыкаў. На тых участках, дзе нашых прадстаўнікоў не было, да 25 красавіка прагаласавала па 600 чалавек, — кажа Юрась Меляшкевіч.

Для прыкладу, актывіст Руху прыводзіць звесткі з камісіі № 97. Там датэрмінова прагаласавала 606 чалавек. На гэтым участку размешчаны шматпавярховыя жылыя дамы, агульная колькасць кватэр складае 1050.

Усяго з 23667 выбаршчыкаў Слабадской акругі датэрмінова прагаласавала каля 4800 чалавек.

Падобныя звесткі атрыманыя з Ракасоўскай выбарчай акругі № 9, дзе балатуецца заснавальнік Руху «За Свабоду», сябра ПБНФ Арцём Лява. Да асноўнага дня выбараў там прагаласавала 25% выбаршчыкаў.

Рэкордная колькасць датэрміноўшчыкаў у камісіі № 14 , дзе з 2437 выбаршчыкаў за пяць дзён галасавання свой выбар зрабілі 656 чалавек (27%).

На Малінаўскай выбарчай акрузе № 8, паводле звестак кандыдата ў дэпутаты Андрэя Шэўчыка, якія ён атрымаў у ніжэйшых камісіях, датэрмінова прагаласавала ад 20 да 25% выбаршчыкаў.

Нагадаем, па краіне сярэдній паказчык датэрміновага галасавання скалаў амаль 30%.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости