Новости Новости Беларуси

Талака ля Крыжа сталінскіх ахвяр

Талака ля Крыжа сталінскіх ахвяр

3878 просмотров Барановичи
30 кастрычніка баранавіцкія грамадскія і палітычныя актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў таталітарнага рэжыму.

Жыхары Баранавічаў традыцыйна ў гэты час ладзяць талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ля Крыжа сталінскіх ахвяраў1939-1953 гг, ў сквэры на скрыжаванні вуліц Смаленскай і Пірагова.

На гэтым месцы была турма «Крывое кола», у якой былі закатаваныя тысячы нявінных людзей. Таму тутака ў 1992 годзе і быў усталяваны Крыж — знак памяці пра ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій.

Баранавіцкія актывісты Руху «За Свабоду» і іншыя прадстаўнікі недзяржаўных партый і арганізацый ўзялі на сябе абавязак даглядаць гэта кавалак зямлі. Ля крыжа ўзаралі зямлю ды пасеялі кветкі, а наўкол прыбралі старое лісце і смецце.

Актывіст «Руха «За свабоду» Віктар Сырыца адзначыў, што падчас мерапрыемства мінакам раздавалі інфармацыю пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і апавядалі пра растрэлы людзей у турме «Крывое кола». Пасля заканчэння акцыі грамадскія актывісты запалілі зьнічы і праспявалі «Магутны Божа».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости