Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч наведвае Брэстчыну

Аляксандр Мілінкевіч наведвае Брэстчыну

4360 просмотров Барановичи Слоним
Лідэр Руху «За Свабоду» здзяйсняе паездку па рэгіёнах для удзелу ў пікетах па збору подпісаў за Рыгора Кастусёва.

У першай палове дня Аляксандр Мілінкевіч наведаў горад Баранавічы, дзе прыняў удзел у пікеце па збіру подпісаў за Рыгора Кастусёва. Гэты пікет ужо амаль на працягу месяца ладзіць баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус на цэнтральным кірмашу у Баранавічах.

Менавіта з Баранавічаў Аляксандр Мілінкевіч распачаў яшчэ ў 2005 годзе сваю перадвыбарчую агітацыю ў якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднанай дэмакратычных сілаў. Таму Мілінкевіча тут добра ведаюць. Наведвальнікі кірмашу з цікаўнасцю спыняліся ля пікету. Людзі не толькі ахвотна ставілі свае подпісы за Рыгора Кастусёва і іншых кандыдатаў, але і з задавальненнем размаўлялі з Аляксандрам Мілінкевічам аб сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчы ў нашай краіне.

У другой палове дня лідэр Руху «За Свабоду» кіруецца ў Слонім.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости