Новости Новости Движения

Выбарчая камісія не дапусціла кандыдата да назірання за падлікам галасоў

Выбарчая камісія не дапусціла кандыдата да назірання за падлікам галасоў

4109 просмотров Минск
Інцыдэнт адбыўся на выбарчым участку № 12 Ракасоўскай выбарчай акругі № 9 горада Мінска.

Інцыдэнт адбыўся на выбарчым участку № 12 Ракасоўскай выбарчай акругі № 9 горада Мінска.

Кандытат у дэпутаты Арцём Лява настойваў на тым, каб знаходзіцца ў палутара метрах ад стала, дзе падлічваюцца бюлетэні. Камісія прапанавала кампраміс: былі у два разы бліжэй перасунуты сталы для назіральнікаў. Аднак, гэта ўсё роўна не дазваляла назіральнікам бачыць змест бюлетэняў.

Кандыдат у дэпутаты дэманстратыўна склаў рукі за спіну і шчыра запэўніваў камісію, што не будзе замінаць яе рабоце, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс. Аднак, пасля працяглых кансультацый па тэлефоне старшыня камісіі Аксана Печань паставіла на галасаванне пытанне аб выдаленні кандыдата ў дэпутаты па Ракасоўскай выбарчай акрузе з участку галасавання. Падстава для выдалення — прысутнасць кандыдата побач са сталом, дзе адбываецца падлік галасоў, замінае працы камісіі.

Паводле рашэння камісіі, законнасць якога выклікае вялікія сумневы, кандыдат у дэпутаты з дапамогай міліцыі быў выведзены з памяшкання і пазбаўлены магчымасць назіраць за падлікам бюлетэняў, якую яму дае беларускае заканадаўства.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости