Новости Беларусь и Мир

У Баранавічах адзначылі Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання

У Баранавічах адзначылі Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання

3864 просмотра Барановичи
Атывісты Руху «За Свабоду» зладзілі акцыю, падчас якой інфармавалі грамадзян пра неабходнасць забароны пакарання смерцю.

Праціўнікі смяротнага пакарання двумя групамі хадзілі па горадзе, сустракаліся з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйныя матэрыялы аб неабходнасці забароны смяротнага пакарання. Найперш, гэта каляровы каляндарык, які інфармуе грамадзян аб тым, што Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзі існуе смяротнае пакаранне. Людзі з задавальненем бралі для азнакамлення таксама і каляровы буклет, прысвечаны адмене смяротнага пакарання.

Актывіст Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца адзначыў, што мэта сённяшняй акцыі — гэта адмена смяротнага пакарання і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. «Мы імкнуліся пераканаць людзей, што смяроннаму пакаранню не павінна быць месца ў дэмакратычным грамадстве», — зазначыў спадар Віктар.

У мінулыя гады гарвыканкам не дазваляў праводзіць грамадска-палітычныя акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму дню супраць смяротнага пакарання і Міжнароднаму дню правоў чалавека. Таму, каб не губляць час на юрыдычныя працэдуры, грамадскія актывісты сёлета не сталі падаваць пісьмовую заяву на атрыманне дазволу правесці пікет у мясцовы гарвыканкам.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости