Новости Новости Движения

Лідэр Руху «За Свабоду» сустрэўся са старшынём Еўрапарламента

Лідэр Руху «За Свабоду» сустрэўся са старшынём Еўрапарламента

3733 просмотра Варшава
Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча і Ежы Бузэка адбылася 26 верасня ў Варшаве.

Грунтоўная размова на тэму бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў, перспектываў развіцця праграмы Ўсходняга партнёрства, дзейнасці Еўранэста, вырашэння візавага пытання доўжылася больш за гадзіну.

Аляксандр Мілінкевіч падрабязна распавёў Ежы Бузэку пра палітычную і эканамічную сітуацыю, што склалася ў Беларусі напярэдадні выбараў, патлумачыў прычыны адмовы вылучацца кандыдатам у прэзідэнты, а таксама паведаміў пра формы свайго ўдзелу ў палітычнай кампаніі.

Напрыканцы размовы лідэр Руху «За Свабоду» падзякаваў старшыні Еўрапарламенту за нядаўнюю заяву адносна выбараў у Беларусі, у якой даецца вельмі трапная ацэнка выбарчага працэсу ў Беларусі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости