Новости Новости Движения

Актывісты Руху нагадалі ўладам пра правы кандыдатаў і выбаршчыкаў

Актывісты Руху нагадалі ўладам пра правы кандыдатаў і выбаршчыкаў

4055 просмотров Брест
Дязніс Турчэняк і Сяргей Вакуленка накіравалі адпаведную заяву старшыні Брэсцкага гарвыканкама.

Актывісты нагадалі чыноўніку пра існаванне 33-га, 34-га і 35-га артыкулаў Канстытуцыі, якія гарантуюць грамадзянам свабоднае выказванне меркаванняў, атрыманне інфармацыі, а таксама права выказваць свае меркаванне і распаўсюджваць інфармацыю на публічных мерапрыемствах.

Аўтары заявы таксама падкрэслілі, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам (ч.7, арт. 45), ініцыятарамі перадвыбарчых сходаў могуць выступаць не толькі кандыдаты ў прэзідэнты, але і грамадзяне, актыўнасць якіх, на думку актывістаў, можа павялічыцца. Заяўнікі таксама нагадваюць, што, у адпаведнасці з ч.6 арт. 45 ВК, «кандыдаты праводзяць сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі ў любой зручнай для выбаршчыкаў форме».

Дязніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка таксама спасылаюцца на ч.1 арт.45 ВК, згодна з якой грамадзянам забяспечваецца права свабоднага і ўсебаковага абмеркавання перадвыбарчых праграм а таксама палітычных, дзелавых і асабістых якасцяў кандыдатаў.

Актывісты просяць кіраўніка гораду ўзяць пад увагу вышэйпададзеныя довады пры вызначэнні месцаў для правядзення перадвыбарчых мерапрыемстваў, а таксама, улічваючы аб’ектыўную маштабнасць прэзідэнцкай кампаніі, вызначыць месцы для публічных мерапрыемстваў і памяшканні для сустрэчаў ва ўсіх мікрараёнах Маскоўскага і Ленінскага раёнаў гораду.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости