Сёння дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і спіс чальцоў ІГ падаў кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч. Кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы з’яўляецца Юрась Меляшкевіч. Паводле слоў апошняга, у склад ініцыятыўнай групы палітыка ўваходзіць 1778 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. «Мы арыентуемся на збор 116 тысяч подпісаў», — кажа Юрась Меляшкевіч.
Сур’ёзна правесці палітычную кампанію вырашыў таксама намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У склад ягонай ініцыятыўнай групы, якую ачоліў кіраўнік ПБНФ Алесь Янукевіч, уваходзіць 1307 чалавек. Паводле Аляксея Янукевіча, гэта людзі з
23 верасня дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў у ЦВК таксама лідэр партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў. Кіраўніком ініцыятыўнай групы з’яўляецца Зміцер Кучук. Акцэнты кампаніі — сацыяльная справядлівасць, экалагічная бяспека і самакіраванне.
Нагадаем, 17 верасня ў Мінску было абвешчана пра стварэнне грамадзянскай акцыі «Беларускі выбар». Пагадненне пра стварэнне структуры падпісалі кіраўнікі Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, партыі «Зялёныя» і саюза «За мадэрнізацыю». Палітыкі дамовіліся аб правядзенні супольнай палітычнай кампаніі ў часе прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, аб каардынацыі пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і назіранні. Лідэр Руху «За Свабоду» заклікаў сваіх прыхільнікаў падтрымліваць кандыдатаў ад «Беларускага выбару».
