— Гэты крок падаецца трохі дзіўным, але, калі мяне зарэгіструюць, я змагу сабраць сапраўдныя звесткі пра ўзровень рэальнай падтрымкі цяперашняга кіраўніка краіны сярод насельніцтва і кампетэнтна заявіць пра гэта, — кажа Іван Крук
Актывіст мяркуе, што яго наўрадці зарэгіструюць, — вельмі шмат турботаў і хваляванняў яго актыўная грамадска-палітычная дзейнасць прынесла мясцовым чыноўнікам — аднак, яго беспрычынная нерэгістрацыя таксама будзе паказальнай.
Актывіст Руху «За Свабоду» і сябра АГП Іван Крук адыгрываў ключавую ролю ў кампаніі «Астравецкая атамная — гэта злачынства!», актыўна змагаўся за пасаду дэпутата Астравецкага райсавета, ды ўсімі магчымымі законнымі сродкамі дабіваўся правядзення адкрытай і справядлівай выбарчай кампаніі, што адбывалася сёлета ўвесну. Іван Крук паслядоўна выступае за пабудову дэмакратычнага грамадства і прававой дзяржавы.
