Новости Новости Движения

Ушанаванне абраза Маці Божай Жыровіцкай

Ушанаванне абраза Маці Божай Жыровіцкай

5019 просмотров Слоним Барановичи
19 верасня Баранавіцкія сябры Руху «За Свабоду» разам з мясцовымі грэка-каталікамі наведалі Жыровічы і Слонім, дзе прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 280-м угодкам каранавання Абраза Маці Божай Жыровіцкай.

Спачатку вандроўнікі з Баранавічах наведалі Жыровіцкі манастыр, які ў XVII ст. быў цэнтрам уніяцтва на Беларусі. Для вернікаў і грамадскіх актывістаў была арганізавана экскурсія, а таксама магчымасць памаліцца і пабачыць Абраз Маці Божай Жыровіцкай — першую каранаваную святыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Грэка-каталіцкі святар Яўген Маліноўскі паведаміў, што каранаванне Абраза Маці Божай Жыровіцкай адбылося 19 верасня 1730 года ў прысуткнасці 140 тысяч вернікаў. Гэты абраз быў аздоблены золатам і каштоўнымі камянямі, падараванымі Ганнай Радзівіл (яна яшчэ пабудавала ў Налібоках першую мануфактуру па вырабу шклянога посуду на Беларусі). Менавіта для цырымоніі каранавання была напісана жывапісная копія абраза Madonna del Paskolo, альбо «Замілаванне», які цудоўна з’явіўся з-пад абсыпанага тынку ў 1718 годзе на муры храма святых пакутнікаў Сяргея і Вакха ў Рыме.

Гэты абраз з XVIII ст. увесь час знаходзіцца над алтаром касцёла св. Андрэя ў Слоніме. Таму ўдзельнікі святочнага мерапрыемства пераехалі з Жыровічаў у Слонім, дзе працягвалася ўрачыстасць. Святочная літургія ў касцёле св. Андрэя адбывалася на пяці мовах (беларускай, польскай, украінскай, рускай і грэчаскай) з удзелам вялікай колькасці паломнікаў Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы.

Вялікую ўрачыстасць святу надаў царкоўны хор з менскана Чырвонага касцёла св. Сымона і Алены.

Теги: абраз Маці Божай Жыровіцкай,

Люди: Віктар Сырыца,

Места: Жыровічы,

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости