Новости Новости Движения

Галасаванне ў дзень выбараў — кандыдат ад Руху перамог

Галасаванне ў дзень выбараў — кандыдат ад Руху перамог

5458 просмотров Борисов
Змітра Бабіцкага 25 красавіка падтрымаў 41,1% выбаршчыкаў, яго асноўнага канкурэнта — 33,6%.

Аднак, паводле афіцыйных агульных вынікаў, праўладны кандыдат абышоў кандыдата ад Руху «За Свабоду» на 5%. Зміцер Бабіцкі аспрэчвае вынікі выбараў на акрузе у пракуратуры.

У якасці падставаў для непрызнання выбараў па Барысаўскай раённай выбарчай акрузе № 15 Зміцер Бабіцкі прыводзіць наступныя:

  1. На выбарчым участку № 13 ні назіральнікі, ні сам кандыдат ў дэпутаты не былі дапушчаныя да стала, за якім праводзіўся падлік галасоў. З адведзенага нам месца адзнак у бюлетэнях бачна не было.
  2. Афіцыйны паказчык яўкі на выбарчы ўчастак № 13 на 80 чалавек перавышае дадзеныя назіральніка ад АГП Статкевіч М.І. Менавіта на гэтым участку я, нібыта, прайграў кандыдату Шмакаву 2 галасы ў дзень выбараў, у той час калі на участках №№ 16 і 17 мая перамога ў дзень выбараў была пераканаўчай. На ўчастках №№ 16 і 17 дадзеныя яўкі выбарчых камісій і назіральнікаў супалі.
  3. Розніца ў выніках датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў настолькі вялікая (гл. дадатак 1), што дазваляе мне сумнявацца ў сумленнасці асобаў, якія мелі доступ да скрыняў датэрміновага галасавання.
  4. Старшыня ўчастковай камісіі № 13 Мірошнікаў увесь час на працягу дня выбараў дэманстраваў няведанне Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і свядомае нежаданне выконваць яго нормы, у прыватнасці арт. 13 і 55, што зафіксавана адпаведнай заявай маёй даверанай асобы Салаша С.А. у Барысаўскую раённую выбарчую камісію а 19-40 25.04.2010 г.
  5. Члены участковых камісій №№ 13 і 16 выражалі непрыхільнае стаўленне да мяне ў прыватных размовах з маімі даверанымі асобамі і таму камісіі, членамі якіх яны з’яўляюцца, нельга прызнаць нейтральнымі.
  6. Старшыня і сакратар Барысаўскай раённай выбарчай камісіі Зелянкевіч і Стасава ў перадвыбарчы перыяд дэманстравалі перадузятае стаўленне да мяне, якое выражалася ў свядомым памкненні прынізіць мяне ў вачах выбаршчыкаў: цэнзураванне маёй аўтабіяграфіі, непазначэнне атрыманых даходаў і інш., а таксама ў ігнараванні заяваў з майго боку, зарэгістраваных у журнале ўваходзячай дакументацыі.

Зміцер Бабіцкі патрабуе правядзенне перавыбараў у Барысаўскі раённы Савет дэпутатаў па Барысаўскай раённай выбарчай акрузе № 15, правядзення комплекснага расследавання дзейнасці сябраў выбарчых камісій №№ 13, 16 і 17, якія маглі мець дачыненне да фальсіфікацый.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости