Новости Аналитика

Чаму Аляксандр Мілінкевіч не ідзе ў кандыдаты

Чаму Аляксандр Мілінкевіч не ідзе ў кандыдаты

3894 просмотра Минск
Сёння не пытанне, хто будзе кандыдатам і колькі іх будзе з’яўляецца галоўным, а пытанне, ці ў стане мы пасля выбараў будзем адстойваць беларускія нацыянальныя інтарэсы і еўрапейскі шлях нашай краіны і народа, лічыць лідэр Руху «За Свабоду».

Улады не зрабілі крокаў па дэмакратызацыі выбарчага працэсу

Лідэр Руху «За Свабоду» заяўляў, што мае дастаткова сілаў, досведу і падтрымкі, каб змагацца за пасаду прэзідэнта. Пры гэтым уладам была пастаўлена ўмова: «лічыць галасы разам», дапусціць да падліку галасоў прадстаўнікоў кандыдатаў у прэзідэнты. Рух «За Свабоду» перадаў свае прапановы і распрацаваў механізм іх заканадаўчай рэалізацыі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Аналагічныя лісты былі скіраваныя ў АБСЕ, ЕЗ, Раду Еўропы. Аднак, улады нічога не зрабілі, каб прэзідэнцкія выбары сталі больш свабоднымі і празрыстымі. 14 верасня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ніякіх зменаў у выбарчае заканадаўства ўносіцца не будзе.

Раз’яднанасць апазіцыі

Лідэр Руху «За Свабоду» перакананы, што толькі сумеснымі намаганнямі можна арганізаваць годную кампанію. Нягледзячы на усе высілкі аб’яднаць апазіцыйныя сілы краіны вакол базавых каштоўнасцяў, гэта не атрымалася. Мяркуецца, што канкурэнтамі дзеючага кіраўніка краіны будуць дзевяць апазіцыянераў.

«Апазіцыя перажывае сёння страшэнна цяжкі час, найгоршы ў сваёй найноўшай гісторыі, падзеі пасля выбараў 2006 года па расколу дэмакратычных сілаў ўмела кіраваліся, старыя партыйныя лідэры не здолелі ацаніць пагрозаў незалежнасці і важнасці адзінства, у выніку тое, што збіралася гадамі, было развалена, было страчана адзінства, — канстатуе Аляксандр Мілінкевіч. — Апазіцыя пачала рыхтавацца да новых выбараў, замест таго, каб з’яднаць шэрагі тых, для каго прабеларускасць, незалежніцкасць, адстойванне нацыянальных інтарэсаў, еўрапейскі шлях Беларусі ёсць прыярытэтам».

Сітуацыя, на думку лідэра Руху «За Свабоду», ускладняецца тым, што расійскае кіраўніцтва распачало атаку на Беларусь. Сапраўдная мэта Крамля — не беларускі кіраўнік, а беларуская эканоміка і суверэнітэт. Ва умовах раз’яднанасці дэмакратычныя сілы не гатовыя на роўні адстойваць нашыя нацыянальныя інтарэсы.

"Сёння не пытанне, хто будзе кандыдатам і колькі іх будзе з’яўляецца галоўным, а пытанне ці ў стане мы пасля выбараў будзем адстойваць беларускія нацыянальныя інтарэсы і еўрапейскі шлях нашай краіны і народа«,— перакананы Аляксандр Мілінкевіч.

Перамены не за гарамі

Лідэр Руху «За Свабоду» не спыняе палітычнай і грамадскай дзейнасці. Падчас выбарчай кампаніі Аляксандр Мілінкевіч намераны актыўна падтрымліваць трох праеўрапейскіх кандыдатаў: Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча і Юр’я Глушакова.

Аляксандр Мілінкевіч упэўнены, што існуючая мадэль краіны не мае перспектыў. Беларусь напярэдадні вялікіх пераменаў. На думку лідэра Руху «За Свабоду», цягам бліжэйшых год у нас адбудуцца свабодныя парламенцкія, а, магчыма, і датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, дзе нам будзе наканавана адстойваць нашае права на вяртанне ў еўрапейскую сям’ю.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости