Новости Новости Движения

Абвешчана пра стварэнне грамадзянскай акцыі «Беларускі выбар»

Абвешчана пра стварэнне грамадзянскай акцыі «Беларускі выбар»

4526 просмотров Минск
Пагадненне пра стварэнне «Беларускага выбару» падпісалі Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч, Алег Новікаў, Алесь Міхалевіч, якія прадстаўляюць адпаведна Рух «За Свабоду», Партыю БНФ, Беларускую партыю «Зялёныя» ды Саюз «За мадэрнізацыю».

«Беларускі выбар» накіраваны на яднанне беларускіх грамадска-палітычных арганізацыяў, якія падзяляюць каштоўнасці незалежнасці, дэмакратыі і еўрапейскага выбару Беларусі.

«Мы дамаўляемся аб супрацоўніцтве падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў, каардынацыі пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і назіранні, імкнемся да правядзення супольнай палітычнай кампаніі ў часе выбараў», — гаворыцца ў пагадненні.

Арганізацыі, якія ўвайшлі у «Беларускі выбар» падзяляюць 12 асноўных прынцыпаў рэфармавання краіны:

  • Правядзенне канстытуцыйнай рэформы, а менавіта падзел уладаў, дэмакратычныя выбары, незалежная судовая сістэма, мясцовае самакіраванне;
  • Правядзенне адказнай сацыяльнай палітыкі ў інтарэсах насельніцтва;
  • Пабудова рынкавай сацыяльна арыентаванай эканомікі;
  • Павага дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека;
  • Гарантаванне незалежнасці сродкаў масавай інфармацыі;
  • Абарона навакольнага асяроддзя і развіццё альтэрнатыўных крыніцаў энергіі;
  • Падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу;
  • Адмена прымусовай кантрактнай сістэмы;
  • Захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
  • Клопат пра здароўе нацыі, старэйшае пакаленне і найменш абароненыя катэгорыі грамадзянаў;
  • Павелічэнне якасці адукацыі і развіццё «грамадства ведаў»;
  • Увядзенне еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці і паслядоўная інтэграцыя Беларусі ў ЕС, пры захаванні добрасуседскіх адносінаў з Украінай і Расіяй.

Прадстаўляць Грамадзянскую Акцыю «Беларускі выбар» ўпаўнаважваецца Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Лідэр Руху «За Свабоду» таксама паведаміў, што, ў сувязі нежаданнем уладаў зрабіць рэальныя крокі па дэмакратызацыі выбарчага працэсу, а таксама раз’яднанасцю апазіцыі, адмаўляецца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата. У той жа час, Аляксандр Мілінкевіч намераны актыўна ўдзельнічаць у палітычнай кампаніі, каб узмацніць прабеларускія сілы, якія спатрэбяцца на сапраўдных дэмакратычных выбарах.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости