Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ладзіць чарговае сяброўскае падарожжа"Будслаў і ваколіцы" у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі». Выправа прызначана на 3 кастрычніка.
Славутасці, якія мяркуецца наведаць:
- Далгінава — касцёл Св. Станіслава сяр. 19 ст., Георгіеўская царква пач. 20 ст.
- Будслаў — касцёл бернардынцаў кан. 16 — сяр. 18 стст., сядзіба Аскерак друг. пал. 19 ст.
- Параф’янава — касцёл Панны Марыі пач. 20 ст. у нэабарочным стылю.
- Сітцы — сядзіба Дамеек сяр. 17 — пач. 19 стст.
- Кіякова — сядзіба Кіякоўскіх пач. 20 ст.
- Ваўкалата — касцёл Яна Хрысціцеля кан. 19 ст. Позні класіцызм.
- Старыя Габы — царква Святога Мікалая пач. 20 ст.
- Гулі — рэшткі сядзібы Аскерак друг. Пал. 18 ст.
Падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне + 375 29 111 73 32 альбо на pomniki.budzma.org
