Новости Новости Движения

Мінскія ўлады не дазваляюць праводзіць інфармацыйныя пікеты

Мінскія ўлады не дазваляюць праводзіць інфармацыйныя пікеты

4639 просмотров Минск
Намеснік старшыні гарвыканкама сп. Ціцянкоў лічыць, што падобныя мерапрыемствы будуць ствараць перашкоды для пешаходнага руху.

У сваім адказе на звароты актывістаў Руху «За Свабоду» чыноўнік заяўляе, што пікетаванне на пляцоўцы каля гіпермаркета «Гіппа» (у Серабранцы), а таксама побач з будынкам ГЦ «Максімус» (У Сухараве) будзе перашкаджаць руху пакупнікоў і замінаць бесперабойнай працы гандлёвых аб’ектаў. У сувязі з гэтым Мінгарвыканкам не дазваляе правядзенне пікетаў.

Заяўнікі адзначаюць, што адмовы у правядзенні акцый неабгрунтаваны заканадаўча. Чыноўнікі нават не прапанавалі альтэрнатыўнага месца правядзення пікета. Тлумачэнні адмовы таксама выглядаюць досыць дзіўна.

Так, жыхары Серабранкі добра ведаюць, што менавіта пляцоўка каля гіпермаркета «Гіппа» падчас выбарчых кампаніяў рэгулярна вызначаецца ўладамі як афіцыйнае месца для правядзення агітацыйных пікетаў. Менавіта там увесну, падчас мясцовых выбараў, усталёўваліся вялізныя стэнды з агітацыйнай прадукцыяй, раздаваліся агітацыйныя улёткі, і гэта нікога не бянтэжыла. Што ж змянілася зараз?

— Адмова з боку дармаедаў-ідэолагаў — крывадушная ды некампетэнтная. Пікетаванне побач з будынкам ГЦ «Максімус» без праблемаў праводзілася падчас апошняй кампаніі мясцовых выбараў. Вельмі надумана гучыць прычына адмовы, а сам факт адмовы — гэта парушэнне правоў грамадзянаў на пікетаванне і атрыманне ўсебаковай інфармацыі, — падкрэсліў заяўнік пікету, палітык з Сухарава Алесь Лагвінец.

Нагадаем, актывісты Руху «За Свабоду» ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30 снежня 1997 г. падалі заяўкі на правядзенне ў шэрагу раёнаў гораду пікетаў па распаўсюду інфармацыі аб прапановах Аляксандра Мілінкевіча па вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем грамадства.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости