Былы кандыдат ў дэпутаты ад Руху «За Свабоду» паведамляе пра друкаванне для яго ў два разы меншага накладу агітацыйных матэрыялаў ў параўнанні з накладам улётак праўладнага кандыдата, пра тое, што з ягоных улётак адвольна была выдалена частка біяграфіі і спасылка на Рух «За Свабоду». Плакат з афіцыйнай інфармацыяй пра кандыдата да 24 красавіка адсутнічаў на 7 выбарчых участках.
Іллі Дабратвору таксама спрабавалі адмовіць у прадастаўленні эфірнага часу на раённым радыё, матывуючы тым, што ён ужо атрымаў права выступу на абласным. Кандыдат у дэпутаты так і не атрымаў адказ на сваю заяўку на правядзенне сустрэч з выбарцамі ў Навадворскім і Калодзішчанскім сельсаветах.
