Новости Новости Движения

Актывісту Руху адмовілі ў вяртанні аргтэхнікі

Актывісту Руху адмовілі ў вяртанні аргтэхнікі

4466 просмотров Берёзовка
Бярозаўскі актывіст Сяргей Трафімчык атрымаў з пракуратуры адказ на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў спецслужбаў.

Пракурор Мастоўскага раёну сп. Гук паведаміў актывісту Руху, што забраныя ў яго падчас ператрусу прынтар, тры вінчэсцеры, дыскі і карэспандэнцыя з’яўляюцца рэчавымі доказамі. Пакуль, маўляў, нельга зрабіць высновы, што гэтыя рэчы не маюць адносінаў да якога-небудзь здзейсненага злачынства, бо расследаванне не скончана, а толькі прыпынена на падставе п.5 ч.1 арт. 246 УПК да атрымання адказаў на міжнародныя даручэнні.

Нагадаем, ператрус у доме Сяргея Трафімчыка быў праведзены ў межах крымінальнай справы № 10065250015, ініцыяванай у адносінах да каардынатара Руху па Гарадзеншчыне Алеся Зарэмбюка.

— У мяне склалася ўражанне, што спецслужбы яшчэ не вырашылі, да якой справы прыкласьці маёмасьць, што ў мяне забралі, але яны могуць сфабрыкаваць што заўгодна.

Зараз абсалютна незразумела, рэчавымі доказамі якога злачынства могуць быць забраныя у мяне прылады і кампутарныя дыскі. Кампутар, які яны разукамплектавалі, больш за ўсё зараз патрэбны маім дзецям для навучальнага працэсу. Я працягваю лічыць той ператрус і дзеянні спецслужбоўцаў незаконнымі, — кажа Сяргей Трафімчык.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости