Моладзь на плошчы Леніна раздавала буклеты з тэзісамі праграмы лідэра Руху «За Свабоду» і анкеты «Народнай праграмы». Людзі ставіліся да атрыманай інфармацыі з цікавасцю.
Праз некаторы час прыхільнікі Руху «За Свабоду» і актывісты МБ Юры Бацук і Ігар Мішкоў былі затрыманыя міліцыянтамі «за нелегальны распаўсюд друкаванй прадукцыі» і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Брэста. Тут моладзь дапыталі, з іх узятыя тлумачэнні. Міліцыянты кажуць, што юнакі былі затрыманыя на падставе ананімнага званка грамадзян, якія паведамілі пра незаконную акцыю.



