Брэсцкі актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк на вуліцы Савецкая раздаваў мінакам улётку «Гэта не павінна паўтарыцца!» Падчас распаўсюду ўлёткі ён таксама распавядаў пра выпадкі знікненняў у навейшай палітычнай гісторыі Беларусі, і пра сітуацыю з ратыфікацыяй Беларуссю Канвенцыі ААН для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. Гэты дакумент, пры папярэдняй згодзе, наша краіна не падпісала дагэтуль.
Актывіст распаўсюдзіў такім чынам 50 улётак. Калі акцыя скончылася, да актывіста падышлі два чалавека ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі АМАП Брэсцкага УУС. Міліцыянты і даставілі актывіста ў РАУС Ленінскага раёна. Паколькі матэрыялаў ў затрыманага пры сабе не было, ў яго ўзялі тлумачэнні і праз некоторы час вызвалілі.
Нагадаем, заяўлены на 30 жніўня мітынг быў забаронены гарадскімі ўладамі . Тым не менш, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк у Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў прыняў рашэнне правесці інфармаванне насельніцтва па згаданай праблеме.
