Паводле заявак, пікеты мусяць адбыцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30 снежня 1997 г. № 114-3. Іх адпаведна мяркуецца правесці 11 верасня каля крамы «Максімус» (пачатак а 13 гадзіне, Лабанка, 94), 13 верасня каля гіпермаркета «Гіпа» (а 17 гадзіне, Ракасоўскага, 2), 17 верасня а 17 гадзіне па адрасе Славінскага, 45 і Ясеніна, 76.
Арганізатары мерапрыемстваў гарантуюць са свайго боку забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі падчас правядзення сходу, арганізацыю ў выпадку патрэбы медычнай дапамогі ўдзельнікам сходу і прыборку тэрыторыі пасля правядзення акцыі.

