Новости Новости Движения

Атака на білборд Мілінкевіча

Атака на білборд Мілінкевіча

3270 просмотров
Прыдарожны шчыт з палітычнай рэкламай Руху «За Свабоду», усталяваны на беларуска-украінскай мяжы, пашкоджаны невядомымі.

Білборд з’явіўся на памежным пераходзе «Даманава—Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня.

У кіраўніцтве Руху «За Свабоду» мяркуюць, што яго усталяванне замовілі прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча, якія жывуць ва Украіне.

Прадстаўнік фірмы, якая ўсталёўвае прыдарожную рэкламу Макісм Сідорчанка запэўніў, што ў бліжэйшы час сітуацыя будзе выпраўлена і пашкоджаны шчыт адновяць.

Паводле ўкраінскіх адмыслоўцаў, месца для усталявання білборда выбрана вельмі ўдалае. У летні перыяд вялікая колькасць беларусаў кіруецца ва Украіну па справах бізнесу, на адпачынак, альбо транзітам. У выходныя на памежным пераходзе «Даманава—Макраны» выстройваецца кіламетровая чарга машынаў, што вяртаюцца ў Беларусь.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости