Новости Новости Движения

Мінскія актывісты Руху распрацавалі праект рэканструкцыі дваровай тэрыторыі

Мінскія актывісты Руху распрацавалі праект рэканструкцыі дваровай тэрыторыі

3854 просмотра Минск
Сябры Руху «За Свабоду» адгукнуліся на праблемы жыхароў чатырох шматкватэрных дамоў па вул. Рафіева, якія пакутуюць ад перагружанасці мясцовага праезду аўтатранспартам.

Актывісты Руху дапамаглі жыхарам дому № 78 па вул. Рафіева арганізаваць збор подпісаў пад зваротам у адміністрацыю Маскоўскага раёна Мінска з просьбай палепшыць умовы пражывання ў пад’ездах, якія месцяцца побач з адзіным для дамоў № 80, 82, 84, 86 скразным праездам. Апошнія гады, з прычыны росту аўтамабілізацыі ў горадзе, праезд перагружаны, па ім пастаянна рухаецца транспарт.

Жыхары (пад зваротам у адміністрацыю раёна ужо падпісаліся сорак чалавек) прапануюць у пад’ездах, што месцяцца побач з праездам, усталяваць сучасныя, з добрай гукаізаляцыяй, шклопакеты, а таксама пабудаваць дадатковы праезд у двары згаданых чатырох дамоў.

Спецыялісты ад Руху «За Свабоду» пацвердзілі, што магчымасці для стварэння дадатковага праезду сапраўды ёсць. Яны распрацавалі план рэканструкцыі дваровай тэрыторыі, які прадугледжвае пабудову дадатковага праезду з мінімальнымі выдаткамі. Гэты план разам з заявай грамадзян ужо перададзены ў адміністрацыю Маскоўскага раёну.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости