Два сябры Руху «За Свабоду» днямі сталі маладымі татамі: сям’я Сяргея Салаша папоўнілася сыночкам Піліпам, а у Змітра Бабіцкага нарадзілася дачка Барбара — першае дзіця ў сям’і.
Ад імя ўсіх Рухаўцаў зычым немаўлятам добрага здароўя і лёсу, а бацькам – радасцяў ды сілаў у выхаванні сваіх дзетак.
Упэўненыя, што з такімі бацькамі Піліп і Барбара стануць добрымі людзьмі, сапраўднымі беларусамі.