Мерапрыемства адбудзецца а 19.00, у Kino Kameralne. У фільме ўздымаецца пытанне, якой ёсць сучасная Еўропа, а таксама разглядаецца салідарнасць як каштоўнасць, якая не падзяляе, а аб’ядноўвае людзей.
Фільм здымаўся на працягу 3 гадоў у Беларусі і Польшчы, у Брусэлі, Рыме, Оксфардзе, Празе.
Пасля прагляду фільма адбудзецца сустрэча з яго героямі, адным з якіх і з'яўляецца Аляксандр Мілінкевіч. Апроч таго, у гэты дзень Аляксандр Мілінкевіч правядзе сустрэчу са Спікерам польскага Сенату Богданам Барусэвічам.
