6 жніўня актывісты Руху «За Свабоду» раздавалі жыхарам гораду буклеты з асноўнымі палажэннямі праграмы Аляксандра Мілінкевіча і анкеты, куды можна запісаць свае прапановы.
Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся побач, праверылі дакументы, але не перашкаджалі распаўсюду матэрыялаў.
Нагадаем, пра старт кампаніі «Народная праграма» было абвешчана 5 жніўня.