Сёлета ў за Кубак Свабоды змагаліся каманды Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, Аб’яднанай дэмакратычнай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівый свет», Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У выніку гераічнай барацьбы камандаў пад палячым сонцам перамогу атрымалі апазіцыйныя камуністы Сяргея Калякіна (БПЛ «СС»). Другое месца адваяваў Рух «За Свабоду», трэцяе — Беларускі народны фронт. Гэтая ж каманда атрымала спецыяльны прыз БАЖу «Трымайся праўды», за шчырую і сумленную гульню. Былі таксама ўганараваныя лепшы гулец і брамнік. Лепш за астатніх у гэтым сезоне гуляў Сяргей Забаронак (БПЛ «СС»), Лепшым брамнікам палічылі Змітра Краўцэвіча з АГП.
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Мінску Юрась Меляшкевіч, кандыдатура якога, дарэчы, таксама разглядалася на ўзнагароду ў якасці лепшага брамніка, прэзентаваў гульцам двух каманд дыскі з дакументальным фільмам Леаніда Міндліна «Дзень «Ч», прысвечаным палітычнаму лёсу Генадзя Карпенкі.
Турнір «Кубак Свабоды» упершыню зладзілі ў 1997 годзе. Ён быў прымеркаваны падпісанню Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Пасля трагічнай і загадкавай смерці Генадзя Карпенкі, гульні, якія сталі традыцыйнымі і праводзяцца штогод у канцы ліпеня — пачатку жніўня, вырашана было прысвяціць памяці вядомага апазіцыйнага палітыка. Свае каманды на турнір выстаўляюць грамадскія і палітычныя арганізацыі, якія прытрымліваюцца дэмакратычных каштоўнасцяў.












