Пачатак інаўгурацыі запланаваны на 10-ую гадзіну, калі Браніслаў Камароўскі складзе прысягу перад Нацыянальным Сходам Польшчы. А 12-ай гадзіне прыведзены да прысягі прэзідэнт прыме ўдзел ў Святой Імшы, якая адбудзецца ў Кафедральным Касцёле Варшавы. Пазней, а 16-ай гадзіне, адбудзецца вітанне прэзідэнцкай пары ў Бельведэрскім Палацы, бо менавіта там на працягу некалькі месяцаў, у сувязі з рамонтам у Прэзідэнцкім Палацы, будзе знаходзіцца Сядзіба польскага прэзідэнта.
У інаўгурацыі таксама бяруць удзел старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк, былыя прэзідэнты Польшчы Лех Валенса і Аляксандр Квасьнеўскі ды шэраг высокіх замежных гасцей.
У часе візіту ў Польшчу Аляксандр Мілінкевіч правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў.
