Новости Новости Движения

Пракуратура карае — Дзяржкантроль пакрывае?

Пракуратура карае — Дзяржкантроль пакрывае?

4432 просмотра Пинск
Пінскі актывіст Руху «За Свабоду» дамогся пакарання галоўнага інжынера ЖРЭУ за несвоечасовы адказ грамадзян на запіс у кнізе заўваг і прапаноў.

Скарга на несвоечасовы разгляд звароту грамадзян была накіравана 14 ліпеня ў Генпракуратуру і 21 ліпеня ў Пінскі міжраённы камітэт дзяржкантролю. Старшыня Пінскага КДК сп. Сярэдзіч не знайшоў парушэнняў у дзеянні адказнага работніка ЖРЭУ, пра што і праінфармаваў заяўнікаў. У той жа час, намеснік пракурора Пінска сп. Супрун падчас праверкі выявіў, што галоўны інжынер ДП «ЖРЭУ г. Пінска» сп. Асіпчук парушыў 15-дзённый тэрмін разгляду заўвагі грамадзян, які усталяваны Дэкрэтам № 2 ад 14.01.2005 году «Пра ўдасканаленне працы з насельніцтвам». Такім чынам работнік ЖРЭУ здзейсніў парушэнне паводле арт. 9.24 КоАП РБ, пра што быў складзены пратакол.

Намеснік старшыні адміністрацыйнай камісіі Пінскага гарвыканкама сп. Жоўнер паведаміў актывісту Руху «За Свабоду» Юрыю Бахцераву, што галоўны інжынер камунальнай службы горада сп. Асіпчук па прадстаўленню пракуратуры аштрафаваны на 140 тысяч рублёў.

Актывіст Руху «За Свабоду» кажа, што, калі правы людзей парушаюцца, ніколі не трэба здавацца, а дамагацца ўсімі законнымі шляхамі пакарання вінаватых.

— Нават калі не атрымаецца знайсці праўду ў адным накірунку, яна абавязкова будзе знойдзена ў іншым. Агульнымі намаганнямі мы зробім нашу Беларусь сапраўднай прававой дзяржавай, дзе інтарэс грамадзяніна будзе вышэй за усё, — мяркуе Юры Бахцераў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости