«Рэакцыя ўладаў на нашую спробу стварыць рэгіянальныя аддзяленні Руху „За Свабоду“ будзе паказальнай. Спадзяюся, што ў складаных умовах крызісу выспявае рашэнне аб неабходнасці дыялогу і пошуку прымальных механізмаў супрацы з грамадзянскай супольнасцю. І рэгістрацыя рэгіянальных аддзяленняў Руху магла б быць добрым сігналам да гэтага працэсу», — казаў Юрась Меляшкевіч у інтэрв’ю Pyx.by падчас падачы дакументаў.
На жаль, аніякіх пазітыўных сігналаў ад уладаў не ідзе.
Адмова будзе абскарджвацца ў судзе, бо «тыя пытанні, на якія ўказана ў рашэнні калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкаму не ўтрымліваюць у сабе парушэнняў ні закона „Аб грамадскіх аб’яднаннях“, ні інструкцыі Мінюсту аб парадку афармлення і разгляду дакумантаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй грамадскіх аб’яднанняў».
Юрась Меляшкевіч звязваўся з прадстаўнікамі ўпраўлення юстыцыі і прасіў іх патлумачыць, якія канкрэтна нормы заканадаўства былі парушаныя: «Бо тое, на што яны спасылаюцца, наадварот, пацвярджае нашую рацыю і неабгрунтаванасць рашэння калегіі. Але там нічога новага мне не змаглі сказаць, толькі паўтарылі фармулёўку ліста. З гэтага раблю выснову, што логіка прыняцця рашэння мае пад сабой не юрыдычную матывацыю, а палітычную».
Адказу з мясцовых упраўленняў юстыцыі наконт рэгістрацыі чакаюць шэраг іншых рэгіянальных аддзяленняў Руху.
