Новости Новости Движения

Актывіст Руху «За Свабоду» напісаў адкрыты ліст генпракурору

Актывіст Руху «За Свабоду» напісаў адкрыты ліст генпракурору

3777 просмотров Минск
Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звяртае ўвагу на сістэматычныя парушэння нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Паводле Антона Астаповіча, у Беларусі склалася практыка, калі пад выглядам аднаўлення альбо рэканструкцыі помніка адбываецца яго знішчэнне і наступны навабуд. Старшыня ТАП заяўляе, што гэта супярэчыць 36-аму артыкулу Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» і патрабуе неадкладнага пракурорскага рэагавання. Пракуратуры ніжэйшых узроўняў вінаватых не знайшлі, што і падштурхнула актывіста напісаць ліст генеральнаму пракурору Георгію Васілевічу.

Свае словы актывіст Руху «За Свабоду» падмацоўвае шэрагам прыкладаў так званай рэканструкцыі дамоў у сталіцы на вул. Рэвалюцыйная, Гарадскі Вал, Замкавая, Інтэрнацыянальная, ды іншых месцах.

Цалкам ліст генеральнаму пракурору можна пачытаць тут.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости