Новости Новости Движения

У Баранавічах ушанавалі памяць Ларысы Геніюш

У Баранавічах ушанавалі памяць Ларысы Геніюш

4237 просмотров Барановичи
Пры падтрымцы Руху «За Свабоду» ў свет выйшаў дыск «Цябе сьпяваю», прысвечаны 100-годдзю з дня народзінаў паэткі Ларысы Геніюш.

Аўтаркай музычнага дыска з’яўляецца баранавіцкая паэтка і спявачка, грамадская актывіста Галіна Ярашэвіч. Дыск «Цябе сьпяваю» — гэта асабістая спроба Галіны Ярашэвіч ушанаваць памяць вялікай Жанчыны Ларысы Геніюш, якую яна адкрыла для сябе як узор мужнасці і цярпення, вялікай любові, гонару і патрыятызму.

Назву музычнаму аматарскаму альбому дала першая песня, якую напісала сама Галіна Ярашэвіч у гонар паэткі. Астатнія дзевяць песень на дыску створаны на вершы Ларысы Геніюш. Сярод іх такія вядомыя, як «Дзяўчына», «Было свята», «На шчасце», «Сонца ясна засвяціла», «Начлежнікі». Музыку да ўсіх песень напісала спадарыня Галіна. Паводле яе, гэта не бардаўская, а інструментальная музыка.

Песні запісваліся з мінімальным наборам абсталявання, хаця выкарыстоўваліся і жывыя інструменты: гітара, губны гармонік, акардэон, баян і г.д. Аранжыроўкі і ўсё астатняе зрабіў сын Галіны Ярашэвіч Павал Зубік.

Акрамя песень на дыску «Цябе сьпяваю» можна пачуць таксама і вершы Ларысы Геніюш, якія чытаюць Марына Жук і Лідзія Антановіч. Прадмову да дыску зрабіў актывіст Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца. Аматарскі дыск «Цябе сьпяваю» у гонар Ларысы Геніюш можна замовіць па тэлефоне: (+37529)2239436.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости