16 сакавіка, на паседжанні, прысвечаным выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы, разглядаліся вынікі збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты. У раённыя выбарчыя камісіі гораду неабходныя дакументы і падпісныя лісты здалі 9 прэтэндэнтаў ад Руху «За Свабоду».
Падчас сустрэчы таксама былі абмеркаваныя пытанні звязаныя з арганізацыяй гарадской структуры БНБ і Руху «За Свабоду». На паседжанні ратыфікаваны папярэдні тэкст дамовы пра стварэнне гарадской структуры БНБ. Юрасю Меляшкевічу даручана прадстаўляць інтарэсы мінскага Руху «За Свабоду» падчас падпісання дамовы. Сход па стварэнню Мінскай структуры Руху «За Свабоду» вырашана правесці пасля выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.
